Новая кніга Сяргея Астраўца
Сяргей Астравец: “Пакуль прэзентацыі я не планую. Паступіла прапанова правесці яе у галерэі “Крыга”. А пакуль усім жадаючым раю прачытаць кнігу на сайце http://kamunikat.org “.
Сайт кажа пра кнігу наступнае:
“Прафесар А.Пяткевіч зазначае, што ў творы пераважае іранічна-сатырычная інтанацыя. Адметнасць у наступным, піша ён: “Трапны загаловак аб’ядноўвае сцэны пасяджэнняў высокіх чыноўнікаў, якія вырашаюць розныя дзяржаўныя пытанні. Сам выбар такіх пытанняў і ўзровень абмеркавання — самахарактарыстыка “міністраў”. Даюцца толькі галасы-дыялогі персанажаў. Але і такімі сродкамі ствараецца пераканаўчая сатырычная выява жыцця”.