Спрэчка пра колер бубонаў скончылася зламанай сківіцай
У Дзень паветрана-дэсантных войск у парку Жылібера сустрэліся былыя дэсантнікі, якія разам праходзілі тэрміновую службу.
Адзін з іх – гарадзенец – адпачываў у парку з сям’ёй, другі разам з сябрамі прыехаў з Гомеля, каб адзначыць Дзень дэсантніка менавіта ў Гродне.
Хутка паміж былымі саслужыўцамі ўзнік канфлікт з-за колеру бубонаў на бярэце. Бурную спрэчку паспрабаваў спыніць бацька аднаго з удзельнікаў, за што і атрымаў удар у сківіцу.
Пасля гэтага ўдзельнікі спрэчкі разышліся.
Ужо дома пацярпеламу выклікалі хуткую дапамогу. Дактары канстатавалі двухбаковы пералом.
Распачатая крымінальная справа.
Паводле http://uvd.grodno.by