Выпадковыя сведкі самастойна адшукалі схаваную машыну збеглага вінаватага ў ДТЗ

|

Два гарадзенцы вярталіся ў горад з лецішча, калі заўважылі разбіты “Фальксваген” у кювеце, дапамаглі кіроўцы і вырашылі паспрабаваць адшукаць збеглую машыну.

Па слядах на асфальце вызначылі кірунак руху і знайшлі месца, дзе “Форд” збочыў у лес.

Калі ехалі па следу, убачылі хлапцоў, якія ішлі насустрач. З дапамогай жыхаркі хутара адшукалі схаваны аўтамабіль.

 

На адваротным шляху заўважылі, што сляды на дарозе нехта зацёр.

Выехаўшы на трасу, дэтэктывы заўважылі аднаго з сустрэтых у лесе хлапцоў на аўтобусным прыпынку. Другі накіроўваўся да месца аварыі.

Пра ўсё убачанае законапаслухмяныя грамадзяне распавялі супрацоўнікам ДАІ.

 

Высветлілася, што ў ДТЗ вінаваты непаўналетні, які самавольна скарыстаўся ключамі ад бацькавай машыны. Бацькі толькі напярэдадні з’ехалі ў адпачынак, пакінуўшы трох дзяцей пад наглядам бабулі.

Старэйшы сын вырашыў з сябрам з’ездзіць у грыбы. У аварыю яны трапілі, каля вярталіся дамоў. Кіроўца быў нецвярозы.

 

Паводле http://gaigrodno.by