У парку Жылібера пройдзе свята для аматараў кветак і жывёл
У 15 гадзін у гэты дзень прадпрыемствы і арганізацыі Гродна распачнуць у парку Жылібера выставу-продаж хатніх раслін. Спецыялісты адкажуць на пытанні аматараў кветак.
Гаспадары хатніх жывёл таксама змогуць атрымаць бясплатныя кансультацыі, паўдзельнічаць у выставе і даведацца пра навінкі “сабачай” моды.
Для дзяцей у гэты час будзе працаваць дзяцячая пляцоўка, арганізаваныя гульні і конкурсы.
Усіх ахвотных арганізатары просяць прынесці з сабой свае хатнія расліны для стварэння памятнай кампазіцыі ў гонар заснавальніка парка Жана Эмануіла Жылібера.
Здымак http://allmake.ru