Гарадзенцы пазнаёміліся з польскім танцам і тэатрам
Усе мерапрыемствы былі арганізаваныя пры дапамозе Усходне-Еўрапейскай платформы сцэнічных мастацтваў дзеля папулярызацыі сучаснага танца і тэатра.
Сярод тых, хто завітаў на семінар, былі і прафесіяналы, і аматары.
Рышард Каліноўскі загадаў удзельнікам легчы на падлогу: усе асноўныя элементы выконваліся на ёй.
Пазней майстар распавёў, чаму хацеу навучыць удзельнікаў:
–Маёй мэтай было паказаць прысутным магчымасці чалавечага цела падчас працы на падлозе, паказаць, што падлога можа падтрымліваць нас і дапамагаць рухацца. Мы наогул не вельмі часта яе выкарыстоўваем. Але сучасны танец, асабліва еўрапейскі, вельмі цесна звязаны з працай на падлозе. Мне вельмі падабаецца знаходзіцца там: ляжаць, круціцца, рухацца, перамяшчацца. І, па-другое, мы вучыліся працаваць з апазіцыямі нашага цела, асабліва верхняй, калі мы шукаем розныя науірункі. Калі мы змяняем кірункі руху нашага цела, мы робім эфект нечаканасці.
-Ці элементы, якія вы паказвалі, менавіта польскія?
-Элементы гэтыя з’яўляюцца больш еўрапейскімі. Яны сталі канонам у Еўропе. Я шырока выкарыстоўваю іх у сваім тэатры ў Любліне.
-У Польшчы наогул зараз вельмі высокі ўзровень развіцця танца. Крытыкі кажуць, што ў вашай краіне ўжо трэцяе пакаленне вельмі моцных танцораў. Што стала перадмумовай для гэтага?
-Узровень сапраўды даволі высокі, але я б не сказаў, што вельмі высокі. Камунізм сышоў толькі 20 гадоў таму. Гэтага часу мала, каб дасягнуць вельмі высокага ўзроўню, але з кожным дзесяцігоддзем ён павышаецца. Мы сталі больш адрытымі, больш замежных артыстаў прыязджае ў Польшчу, і польскія танцоры таксама сталі падарожнічаць за мяжу. Новае пакаленне творцаў шмат чаму вучыцца на Захадзе – у Аўстрыі, Чэхіі, Германіі, Францыі.
-Ці застаецца польскі танец польскім пры такім вялікім уплыве замежных краін?
-Не, танец робіцца больш інтэрнацыянальным, асабліва сучасны, пад уплывам Заходняй Еўропы. Адзін з прыкладаў – канцэптуальны танец, ён ужо зусім не польскі. Мабыць толькі тыя танцоры, якія звязаныя з тэатрам і літаратурай, захоўваюць польскія элементы.
-Што рухае развіцце танца і дзякуючы чаму з’яўляецца такая вялікая колькасць фестываляў у Польшчы?
-Перш за усе – гэта людзі. Ні палітыкі, ні улады не могуць зрабіць гэтага. Толькі фанаты музыкі і танца могут быць добрымі ваярамі і не здавацца пры з’яўленні цяжкасцей. Неабходна любіць і змагацца за тое, што любіш. Канешне, падтрымка з боку дзяржавы таксама вельмі важная. Неабходныя гранты ад дзяржавы, а не толькі нейкія спонсары. Традыцыі тасама важныя – у Польшчы ёсць традыцыйныя гурты, імпрэзы. Але яшчэ раз: патрэбна падтрымка дзяржавы.
Аляксандр Цебянькоў, харэограф драмтаэтра, паспрабаваў параўнаць сітуцыю ў Польшчы з беларускімі рэаліямі:
-У Польшчы ёсць шматлікія праекты і фонды, дапамогу якіх можна выкарыстоўваць. На Захадзе лягчэй знайсці падтрымку, калі маеш ідэю. У нашых умовах рабіць можна больш на ўласным энтузіязме.
Гжэгаж Рэске, польскі мэнэджер у галіне культуры, займаецца арганізацыяй фестываляў у Польшчы. Яго расповед можа прымусіць беларусаў толькі пазайздросціць. Пакуль гродзенцы толькі мараць пра арганізацыю дэнс-фестывалю ў нашым горадзе, у суседняй Польшчы іх штогод дзесяткі.
Аляксандр Цебянькоў прапанаваў прысутным пабыць валанторамі, калі ўсё ж калі-небудзь атрымаецца арганізаваць фестываль. Ахвотных па гарадзенскіх мерках было шмат: каля дзесятка.
Так ці інакш, у Гродне і на Беларусі ў цэлым ёсць да чаго імкнуцца. І сустрэчы, накшталт гэтай, паказваюць добры прыклад таго, што можна рабіць.
Яўгенія Рамановіч, акторка театра лялек:
– Падобныя сусрэчы даюць штуршок да асабістага развіцця. Мы можам атрымаць новыя веды і пачуцці. Лічу, што сённяшняе мерапрыемства натхніць мяне на дапамогу ў арганізацыі будучага фестывалю. Магчыма я буду там валанцёрам. З дапамогай такіх сустрэч мы бачым канкрэтны прыклад, да чаго трэба імкнуцца.
Пакуль удзельнікі сустрэчы разважаюць і мараць, Аляксандр Цебянькоў ужо думае пра наступныя міжнародныя праекты. Магчыма, у наступным годзе Гродна зноў наведае шведскі харэограф Бэнна Уорхам.
Фота аўтара