Групу каўказцаў двойчы за 5 дзён затрымлівалі ў памежнай зоне

|

Мужчыны патлумачылі, што ехалі на адпачынак на лецішча ў Плябанішкі. Атрымаўшы папярэджанне, яны былі вымушаныя пакінуць памежную зону.

 

Аднак праз 5 дзён парушальнікі зноў рушылі ў шлях па той самай дарозе.  Гэтым разам іх затрымалі з дапамогай службовага сабакі.

Дакументаў з дазволам знаходжання ў памежнай зоне ў каўказцаў па-ранейшаму не было. Парушальнікі  затрыманыя на 3 сутак у ізалятары часовага ўтрымання.

 

Ім пагражае штраф да 2 мільёнаў і дэпартацыя.

 

Паводле http://gpk.gov.by

Здымак http://www.b-g.by