Ці ведаеце вы ў твар свайго дэпутата?

|

Да маладзёнаў падыходзілі розныя людзі, каб даведацца, што гэта за пікет. Зміцер Бандарчук, што вылучаецца кандыдатам ад кампаніі «Гавары Праўду» ў Гродне, распавёў пра сустрэчу з выбарцамі:

 

«Такія якцыі з пытаннем “Ці ведаеце вы ў твар свайго кандыдата?” праходзяць сёння па ўсёй краіне. Выбарцам прапануецца пазнаць сярод шэрагу кандыдатаў свайго, які працаваў апошнія 4 гады. Абсалютная большасць людзей, што падыходзіла, не толькі не ведае свайго дэпутата, але і не ведае навошта патрэбны такі інстытут як парламент.»

 

Актывісты раздалі цягам акцыі некалькі соцен агітацыйных улётак. Заўтра гарадзенцаў чакае ў гэтым самым месцы акцыя пад назвай «Дзень праўды».

 

 

Фота аўтара