“Нёману” перапала 8 тысяч еўра
Агульны памер прэміі для васьмі беларускіх клубаў склад 293 501 еўра. Гарадзенскай камандзе дастанецца найменш.
Як паведамляе “Прессболл”, найбольшую прэмію атрымае БАТЭ — 146 751 еўра.
Мінскаму “Дынама” дастанецца 54 507 еўра, “Гомелю”, наваполацкаму “Нафтану” і салігорскаму “Шахцёру” — па 20 964 еўра, магілёўскаму “Дняпру” — 12 579 еўра.
Толькі ж, колькі і “Нёман”, атрымае “Брэст” (па 8 386 еўра).
Грошы невялікія, але для “Нёмана”, які ад пачатку года меў клопаты з тым, каб знайсці грошы на прэміі сваім футбалістам, і тое радасць.