Небяспечная зона на гродзенскай ТЭЦ закрытая

|

Перавышэнне натуральнага радыяцыйнага фона супрацоўнікі гродзенскай ТЭЦ-2 зафіксавалі 11 верасня. Дазыметр зарэгістраваў павялічаны фон выпраменьвання падчас радыёграфічнага кантролю зварных швоў на новым абсталяванні.

Радыяцыйны фон не перавышае натуральны ўжо на адлегласці 2 метраў. Зону прыкладна ў 30 квадратных метраў закрылі .

 

Павышаная радыяцыя ідзе ад дэталяў мацавання катла ўтылізатара, на якіх мацуюцца паверхні нагрэву. Груз ішоў па моры з Мумбаі да Клайпеды, потым у металічным кантэйнеры аўтацягніком да Гродна. Хутчэй за ўсё менавіта кантэйнер не дазволіў вызначыць павышаны фон падчас радыялагічнага кантроля яшчэ на мяжы.

 

Стальныя стрыжні, якія выпраменьваюць радыяцыю нават па знешнім выглядзе адрозніваюцца ад іншых. Цяпер 48 дэталяў павінны буць дэмантаваныя і замененыя.

 

Паводле http://vgr.by