Гарадзенец знайшоў у хлебе кавалак пазногця

“Увечары 11 верасня я знайшоў у хлебнай прадукцыі, а менавіта ў хлебе “Спадар Нёманскі” палову жаночага пазногця. Стала неяк не па сабе, думкі ўсялякія ў галаву палезлі, у выніку я “павячэраў” …

Звяртацца да вытворцы ці вяртаць хлеб у краму чалавек не стаў, вырашыўшы, што будзе больш цяганіны.

align=”” >
Аднак у Гродзенскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў” нам паведамілі, што крама, хутчэй за ўсё, ці вярнула бы грошы, ці памяняла б гэты хлеб.

 

Але пакупнік павінен зрабіць усё правільна і згодна з законам, згодна з правіламі гандлю, тады праблем не павінна ўзнікнуць. А то бываюць выпадкі, што сітуацыя аказваецца не такой, як распавядае пацярпелы.

Па-першае, тавар, дзе знойдзены іншародны прадмет, трэба апячатаць. Гэта проста – пры дапамозе скотча заклеіць пакет, папярэдне паклаўшы туды прадукт харчавання. У нашым выпадку – гэта хлеб.

 

Затым трэба паклікаць двух сведак і пры іх скласці ў адвольнай форме акт аб знаходцы, не забыўшы ўзяць з іх подпісы. І з гэтым пакетам і дакументам бадзёра накіравацца ў краму. У краме звычайна памяняюць гэты хлеб і ўжо самі вернуць яго вытворцы.

 

Калі вырашыць сітуацыю немагчыма, звяртацца трэба ўжо непасрэдна да вытворцы. А далей – у суд, калі зойдзе так далёка. Вось тут правільна запакаваны прадукт харчавання і акт, што быў адразу складзены, вельмі спатрэбяцца.

 

Паралельна можна патэлефанаваць ці падыйсці ў кантралюючыя гандаль ворганы. Гэта – гарадзенскі абласны цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя ці ўпраўленне гандлю і паслуг Гродзенскага гарвыканкама, у абавязкі якога ўваходзіць разгляд скаргаў грамадзян.

 

Неблага звярнуцца і ў само «Беларускае таварыства абароны спажыўцоў”, дзе падкрэсліваюць, што ў кожнай канкрэтнай сітуацыі трэба індывідуальна разбірацца, бо разам з нядобрасумленнымі прадаўцамі есць такія ж і пакупнікі.

Тым часам, у дыскусіі на Гродзенскам форуме карыстальнікі зазаначылі, што рамонт пазногця будзе каштаваць даражэй за бохан гэтага злашчаснага прадукта. Сапраўды, каб нарасціць зламаную частку манікюра, спатрэбіцца недзе 10 тысяч, а такі хлеб у крамах каштуе 6150.

 

Фота карыстальніка Novincher