Гродзенскія студэнты могуць скарыстацца 50% зніжкай на праезд у міжгародніх аўтобусах

|

За палову кошту студэнты могуць наведаць Мінск, Брэст, Карэлічы і Наваградак, піша vgr.by


Зніжкі дзейнічаюць на міжгародніх аўтобусах ААТ “Аўтобусны парк г.Гродна” толькі ў пятніцу, суботу, нядзелю і святочныя дні ў перыяд з 1 верасня да 30 чэрвеня.

 

Каб набыць білет за палову кошту, неабходна мець студэнцкі білет.

 

Здымак http://www.avtobusy.ru