Чарговая параза “Нёмана”

|

“Нёман” пацярпеў трэцюю паразу з пачатку чэмпіяната Беларусі па хакеі. 16 верасня гарадзенская каманда саступіла на выездзе ліепайскаму “Металургсу”.

“Металургс”-“Нёман” – 2:0 (1:0, 1:0, 0:0).


На двухматчавы выезд у Ліепаю не паехалі легіянеры чэскі форвард Яраслаў Крыстэк і славацкі абаронца Ян Гомер.

 

Для “Нёмана” – гэта другая параза запар (папярэдняя гульня з “Юніёрам” – 1:2). Не на карысць гарадзенцаў скончылася і стартавая сустрэча з мінулагоднім чэмпіёнам “Металургам” – 5:6).

 

18 верасня “Нёман” зноў сустрэнецца з “Металургсам”.

На сёння наша каманда займае шасты радок турнірнай табліцы.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://s13.ru