Старшыня Гродзенскай арганізацыі БНФ зняў сваю кандыдатуру з выбараў

 

Кандыдат ад БНФ, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі гэтай партыі Вадзім Саранчукоў сёння афіцыйна зняў сваю кандыдатуру з выбараў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу РБ.


15 верасня з’езды партый БНФ і АГП прагаласавалі за рашэнне сысці з выбарчай дыстанцыі. І ўжо ў субботу ў  35 акруговых камісій былі  адпраўлены адпаведныя заявы ад кандыдатаў.  Гродна не стаў выключэннем.

 

Вадзім Саранчукоў распавёў карэспандэнту “Твайго стылю”:

 

Наўрад ці гэтыя выбары будуць свабоднымі і дэмакратычнымі. З-за адсутнасці реальнага назірання за выбарамі і цэнзуры ў прэсе, незалежны  кантроль за падлікам галасоў выбаршчыкаў проста немагчымы. Па-гэтаму выбары ў Гродзенскай Цэнтральнай  выбарчай акрузе №50 пройдуць ужо без мяне у якасці кандыдата ў дэпутаты.



Здымкі аўтара і з архіву “ТС”