БЕЛАРУСЫ НА МЯЖЫ САМАВЫНІШЧЭННЯ

|

Імпрэза ладзіцца аргкамітэтам па стварэнні Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і пачнецца ў 17.30 у памяшканні “Таварыства Беларускай Школы”. Сустрэча будзе праведзена ў межах кампаніяў “Люблю Беларусь” і “Моцная сям’я – Моцная Беларусь”. Напярэдадні такая канферэнцыя прайшла ў Мінску.

У час яе правядзення былі агучаныя некаторыя несуцяшальныя лічбы пра стан грамадства ў нашай краіне. Па такіх паказчыках як наркаманія, алкагалізм, колькасць абортах (штогод больш за 60 тыс. выпадкаў) Беларусь займае першыя месцы ў свеце. За апошнія 10 гадоў насельніцтва краіны скарацілася на 400 тыс. чалавек. Колькасць разводаў за 2007 г. павялічылася на 15%. На кожную 1000 шлюбаў прыходзіцца 721 развод. У 2008 г. у краіне зафіксавана 2800 самагубстваў.

В. Дрэма