Гарадзенскі ўзор ровараў адзначылі ў Пецярбурзе

|

У конкурсе ўдзельнікам было прапанавана намаляваць ровар у класічным стылі 30-40-х гадоў, які ідэальна ўпісаўся б у атмасферу папулярнага сёння твідавага велапараду.

 

Журы конкурсу, якое складаецца з кіраўнікоў і канструктараў гоначнага бюро, мела складанае заданне – выбраць пераможцу сярод 29 арыгінальных праектаў.

 

Гарадзенец Павел Заяц падзяліў 3 і 4 месцы з Уладзімірам Гражданавым. Журы гэтак пракаментавала ровар Паўла:

“Ідэя не новая, але добра пераасэнсаваная, лаканічная канструкцыя, бліжэй да галандскіх вытворцаў тыпу Vanmoof. Першае, што адразу кідаецца ў вочы – геаметрыя рамы, занадта скарочаная ў духу трэкавых ровараў, што, безумоўна, адаб’ецца на камфорце, а гэта адзін з асноўных параметраў для гарадскога ровара. Аксэсуары ў тэму і на сваім месцы. Прамое стырно, на наш погляд, варта карэктаваць, для фіксаванай перадачы яно прымальнае, але гэта ўжо хутчэй спартовы, чым гарадскі ровар. У цэлым, пасля некаторых змен гэта будзе годны ровар са сваёй аўдыторыяй пакупнікоў.


Паводле cardesign.ru

Ілюстрацыя: конкурсны праект Паўла Зайца