Жанчыну, што пайшла ў грыбы, шукалі чацьвёра сутак

|

Калі 72-гадовая жыхарка хутару Вялыя Іўеўскага раёна, якая пайшла ў грыбы, не вярнулася да ночы дамоў, яе дачка звярнулася па дапамогу.

Шукалі зніклую супрацоўнікі РАУС, МНС, лясгасу, ваенныя і мясцовыя жыхары.

На чацьвёрты дзень жанчыну знайшоў мясцовы паляўнічы з сабакам. Яна сядзела на зямлі зусім знясіленая. Старую ў здавальняючым стане забралі ў бальніцу.

 

МНС папярэджвае ўсіх, хто ідзе ў лес: будзьце пільныя, папярэджвайце сваякоў аб тым, куды вы накіроўваецеся. З сабой бярыце мабільны тэлефон, запалкі, нож, гадзіннік. Лепш, калі вопратка будзе яркіх колераў.

 

Усіх заблукалых сёлета на тэрыторыі Гродзенскай вобласці грыбнікоў пашчасціла адшукаць. Аднак да гэтай пары не знойдзеныя 8 чалавек, якія згубіліся ў лесе ў мінулыя гады.

 

Паводле http://112.by

Здымак http://yarreg.ru