Спынены крымінальны аўтабізнес на беларуска-літоўскай мяжы. Памежнік паранены

|

Памежнікі Смаргонскай памежнай групы атрымалі інфармацыю пра партыю іншамарак, якія пераганяюць па замове з выкарыстаннем вышэй апісанай злачынай схемы.

На хутары каля вёскі Казнадзеюшкі  за паўкіламетра ад мяжы аператыўнікі смаргонскай памежнай групы ўбачылі  два “Мерседэсы”, “Рэно”, “Аўдзі” і “Фальксваген”. Машыны суправаджалі грамадзянін Літвы і два беларусы.

Нелегальны транспарт канфіскаваны.

 

Падчас затрымання адзін з беларусаў паспрабаваў збегчы. Ён накіраваў “Фальксваген” без нумарных знакаў на супрацоўніка памежнай службы, збіў яго, і з’ехаў.

 

Праз паўтары гадзіны злачынцу затрымалі ў вёсцы Лынтупы. Памежнік са шматлікімі траўмамі дастаўлены ў ваенны шпіталь.

 

Паводле http://belapan.by

Здымак http://news.open.by