Гарадзенцы прынялі ўдзел у акцыі памяці зніклых палітыкаў
16 чысла кожнага месяца адзначаецца дзень памяці зніклых. Большасць акцый у гэты дзень цяпер адбываецца за мяжой.
Распавядае Кірыл Семянчук:
– Падчас акцыі 16-га да нас падыходзіла вялікая колькасць палякаў і выказвала сваю салідарнасць. Цікавіліся і турысты з розных канцоў свету.
З намі разам былі палітычныя ўцекачы з Беларусі, старшыня арганізацыі “Беларуская нацыянальная памяць” Анатоль Міхнавец, Ігар Коктыш, рэдактар сайта “Інтэрпаліт” і іншыя палітычныя эмігранты.
Гэта была адна з самых працяглых акцый, якая доўжылася з 14 да 22.00. Апроч плакатаў і фотаздымкаў праз праектар паказвалі дакументальныя фільмы пра зніклых з перакладам на польскую мову.