Дзень без аўтамабіляў у Гродне: зніжкі на пракат ровараў, высадка клёнаў і велапрабег

|

Іван Найдзёнаў:

Чатыры гады таму Дзень без аўтамабіляў у Гродне распачынамі мы, суполка веласіпедыстаў. Пазьней нас падтрымаў камітэт прыродных рэсурсаў, а цяпер камітэт з’яўляецца галоўным арганізатарам, а мы актыўна ўдзельнічаем і дапамагаем ва ўсіх мерапрыемствах.


У гэтым годзе мерапрыемстваў нашмат больш, чым у мінулым.


22 верасня з 10 да 13 гадзін на Савецкай плошчы з’явяцца “зялёныя” паркоўкі. Будзе выдзеленае месца на паркоўцы, дзе кожны зможа ўбачыць, што тут магло быць, калі б не было аўтамабіляў. Такіх парковак будзе некалькі. Валанцёры распавядуць мінакам пра Дзень без аўтамабіляў і дадуць усю неабходную інфармацыю.


Канешне, будзе велапрабег, а перад ім – пасадка дрэваў і вітальныя словы ўдзельніцы алімпійскіх гульняў у Лондане, Аксаны Папко і ўладальніцы залатога медаля паралімпійскіх гульняў у Пекіне Алены Драздовай.

 

У 11 гадзін усе ахвотныя паўдзельнічаць у велапрабезе запрашаюцца на Праванабярэжную (пад замкамі). Перад стартам аматары экалагічнага транспарта высадзяць алею з 30 клёнаў.

 

Маршрут велапрабегу:  вул.Праванабярэжная – вул.Замкавая – стары мост – вул.Сав.Пагранічнікаў – Новы мост – БЛК – вул.Горкага – пл.Леніна – вул.Савецкая – пл.Савецкая – фота на памяць.

 

Велапрабег працягнецца каля 1,5 гадзіны.

 

Для тых гарадзенцаў, якія хацелі б паўдзельнічаць у Дне без аўтамабіляў, але пакуль не маюць уласнага ровару, “Еўрапракат” на вул.Акадэмічнай 14-8 і “Велапракат” на пр.Кляцкова, 11 у гэты дзень прапануюць 20% зніжкі на арэнду ровараў.

 

Здымак http://www.aif.by