Здымачная група “Беларусьфільма” пачала здымкі ў Гродне
У Гродне здымаюць “бярлінскія” сцэны фільма “Сляды апосталаў”.
Здымкі выклікаюць шчырую цікаўнасць мінакоў: некаторыя з іх імкнуцца трапіць у кадр, іншыя пачынаюць здымаць самі на мабільныя тэлефоны, нехта карыстаецца магчымасцю сфатаграфавацца ў незвычайных дэкарацыях.
Чатырохсярыйная прыгодніцкая стужка апавядае пра пошук сямейнай рэліквіі магнацкага роду Радзівілаў залатых фігур апосталаў, зробленых у чалавечы рост (іх лёс да гэтай пары застаецца невядомым).
Здымкі карціны праходзяць таксама ў Нясвіжы, Мінску і Бабруйску.