Пераслед аўтараў кнігі «Гродназнаўства» працягваецца

Паводле паведамленняў у Фэйсбуку, абодвум забаранілі чытаць лекцыі звыш прафесарскай стаўкі, што дадавала да іхнага асноўнага заробку блізу мільёна рублёў. Самі гісторыкі на гэтую тэму гаварыць адмаўляюцца.

Праблемы ў аўтараў «Гродназнаўства» пачаліся на мінулым тыдні. У інтэрнэце з’явілася інфармацыя, што з універсытэту звольнены адзін з аўтараў — выкладчык Андрэй Чарнякевіч. Сам Чарнякевіч больш за тыдзень у шпіталі і кажа, што пакуль ня бачыў загаду аб звальненні.

Марозава і Швед не адмаўлялі, што іх выклікалі да прарэктара ўніверсытэту, але казаць, пра што ішла гутарка, адмовіліся, спаслаўшыся на тое, што надалей хочуць працаваць ва ўніверсітэце.