Гродзенская пенсіянерка пасля капрамонту рамантуе кватэру за свой кошт

|

Праўда, камунальшчыкі чамусьці не зрабілі гідраізаляцыю фундамета, і цяпер вільгаць з вуліцы пранікае ў кватэру.

 

З-за гэтага пенсіянерцы даводзіцца некалькі разоў на год рамантаваць кожны пакой: здзіраць цвіль і наноў клеіць шпалеры.

Жанчына спрабавала звярнуцца па дапамогу ў ЖЭС, але ёй адмовілі, сказаўшы, што неабходнасці ў рамонце няма. Пенсіянерка згодная набыць усе матэрыялы сама, але нават даслаць спецыялістаў камунальшчыкі адмовіліся..

 

У сітуацыі паспрабавала разабрацца здымачная група перадачы «Добро пожаловаться!» на СТВ. Каб атрымаць адказ ім давялося патраціць не адну гадзіну і атрымаць падтрымку абласнога кіраўніцтва.

 

Дырэктар УЖРЭП Ленінскага раёна Анатоль Літвін пры гэтым паведаміў, што рэшткі вільгаці, якую ўбачылі спецыялісты ў кватэры пенсіянеркі, высыхаюць цягам 3-5 гадоў пасля рамонту (ад моманту сканчэння капрамонту ўдоме Веры Тамп прайшло 10 гадоў), аднак паабяцаў зноў абследаваць жытло жанчыны.

 

Пакуль пенсіянерцы застаецца спадзявацца, што восень сёлета будзе сухой.

 

Паводле http://www.ctv.by