«Тралейбуснае дэпо» Аляксандра Саенкі – у кнізе, прысвечанай сучаснай беларускай фатаграфіі

|

У тым ліку праект «Тралейбуснае дэпо» гарадзенца Аляксандра Саенкі.

 

Аляксандр распавёў «Твайму стылю», што  ў гродзенскім тралейбусным дэпо здымаў паўтары гады таму:

 

–  Мне спадабалася там незвычайная атмасфера, святло. Хацелася паглядзець на гэтае загадкавае і рамантычнае месца знутры і менавіта праз святло паказаць атмасферу, людзей, якія там працуюць. Але гэта не рэпартажны, а арт-праект.

«Тралейбуснае дэпо» экспанавалася на маёй персанальнай выставе ў Галандыі, а пасля ў Берліне.

 

Кніга, прысвечаная сучаснай беларускай фатаграфіі, пабачыць свет на пачатку 2013 года і будзе распаўсюджвацца ў крамах усяго свету, у тым ліку будзе прэзентавана на найбуйнейшым кніжным кірмашы ў Франкфурце ў верасні 2013 года.

Фотаздымкі для яе адбіраліся праз конкурс, абвешчаны сярод беларускіх фатографаў у межах ініцыятывы Інстытута імя Гёте «Культура і развіццё: менеджары ў сферы культуры» (www.goethe.de/minsk) і праекта «Маладыя беларускія фатографы» Андрэя Лянкевіча.

 

Здымак http://ftp.objectivereality.org