Дырэктар прыватнага прадпрыемства схаваў ад падаткавай 220 мільёнаў прыбытку

|

Дырэктар вызначыў стаўку платы за кожную замову, якую дыспетчар перадаваў кіроўцам. Грошы кіроўцы таксі перадавалі непасрэдна дырэктару прыватнага ўнітарнага прадпрыемства, які не афармляў іх адпаведным чынам і хаваў ад падаткаабкладання.

 

З 2007 да 2011 год, паводле праверкі, сума схаванага прыбытку перавысіла 220 мільёнаў, а сума нявыплачаных падаткаў склала каля 85 мільёнаў рублёў.

 

У дачыненні дырэктара распачатая крымінальная справа за ўхіленне ад уплаты падаткаў. Ён сваю віну прызнаў і выплаціў усю суму падаткаў.

 

Паводле http://www.belta.by