У старым горадзе руйнуюць чарговы дом
«Дом Карпава» – аднапавярховы атынкаваны цагляны будынак з высокім двускатным дахам. У 1945 г. тут месцілася вайсковая пракуратура гродзенскага гарнізона, да апошняга часу будынак праўдападобна належаў МУС.
Паловы будынка ўжо не існуе. Паводле словаў рабочых, увесь дом руйнавацца не будзе, а толькі частка, якая выходіць у двор. Цікава, што «Дом Карпава» занесены ў спіс помнікаў, аб чым сведчыць адмысловая шыльда з боку вуліцы. На жаль, за апошнія 5-6 год падобныя эксцэсы ў горадзе адбываюцца рэгулярна.
Фота Яна Лялевіча