Байкот па-варшаўску
Пра акцыю распавядае гарадзенец Кірыл Семянчук:
– Амбасада Беларусі ў Варшаве ў гэты дзень была ўчасткам для галасавання беларусаў Польшчы. Але і тут дзейнічалі тыя самыя метады галасавання – “каруселі”, няправільны падлік галасоў і выдаленне незалежных назіральнікаў з участка. На мікрааўтобусе на галасаванне некалькі разоў прывозілі адных і тых жа людзей. Адны і тыя ж людзі ўваходзілі праз розныя каліткі і галасавалі па некалькі разоў.
Паводле падлікаў незалежных назіральнікаў – удзельнікаў пікета, які прастаяў каля амбасады цягам усяго дня, нармальна прагаласавалі па адным разе толькі 12 чалавек.
Пасля абеду каля амбасады было ўзмацненне паліцыі, паўстала ўражанне, што яны баяцца нейкай правакацыі. У мяне склалася ўражанне, што ў еўрапейскай дэмакратыі таксама могуць праходзіць дыктатарскія выбары.