Адкуль збегла чорная котка?
Жывёла пакінула пасля сябе сляды сваіх ножак і надпіс каля самага ўваходу ў гродзенскі праваслаўны Пакроўскі сабор. Гарадзенцы, што заходзяць у храм, амаль не заўважаюць гэтыя сляды, а некаторыя, калі звяртаеш іх увагу на гэты своеасаблівы «стрыт-арт», проста перакрыжоўваюцца.
Аказваецца, гэта ініцыятыва святароў, якія хацелі даведацца, як веруючыя адносяцца да забабонаў. Запытаўшыся пра гэта адну з жанчын, якая ўваходзіла ў храм, “Твой стыль” атрымаў, чамусці, каментар пра візіт у Гродне экстрасэнса. Верніца аказалася радыкальным ворагам забабонаў.