Cупрацоўнікі Ашмянскай мытні канфіскавалі кілаграм гераіну
Забаронены груз на мяжы з Літвой дапамог знайсці службовы сабака. Супрацоўнікі мытні праверылі падазроны “Форд-Сімакс” на рэнтгене і знайшлі больш за кілаграм гераіну.
У дачыненні перавозчыка – жыхара Мінска – распачатыя 2 крымінальныя справы: за кантрабанду і незаконны абарот наркатычных рэчываў.
Мужчыну змясцілі ў следчы ізалятар.
Хутчэй за ўсё ён проста вырашыў падзарабіць на перавозцы небяспечнага груза. Маршрут і адрасата наркотыкаў вызначаюць следчыя.
Паводле спецыялістаў, на еўрапейскім чорным рынку кілаграм гераіну каштуе ад 27 тысяч даляраў.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://novo.tomsk.ru