Мастак Алесь Пушкін трымаў галадоўку і маляваў усе 10 сутак арышту
Пушкін сказаў, што падчас зьняволеньня ён увесь час маляваў. Яму перадалі алоўкі і паперу. Турэмны альбом ён абяцаў паказаць журналістам.
На пачатку верасня мастакі Алесь Пушкін, Генадзь Драздоў, Валянцін Варанішча, а таксама грамадскі актывіст Уладзімер Шульжыцкі зладзілі ў Смаргоні акцыю памяці кіраўніка антыкамуністычнага падполля ў пасляваенныя гады Расціслава Лапіцкага.
Яны адстаялі ў царкве малебен, які быў замоўлены па нявінна забітаму Расьціславу Лапіцкаму, пасля чаго з партрэтамі Лапіцкага, якія самі намалявалі, ішлі па горадзе. На адной з ціхіх вулачак іх спынілі міліцыянты і даставілі ў пастарунак, дзе на ўсіх склалі пратаколы за правядзенне несанкцыянаванага шэсця.
Пазней суд аштрафаваў Генадзя Драздова на 3 мільёны рублёў, Валянціна Варанішчу — на адзін мільён, смаргонскага актывіста Уладзімера Шульжыцкага — на 3 мільёны.
Расціслаў Лапіцкі нарадзіўся 1 верасня 1928 года ў вёсцы Касута Вялейскага раёна. Расстралялі яго 28 кастрычніка 1950 года за тое, што стварыў моладзевую падпольную арганізацыю, якая распаўсюджвала ўлёткі супраць Сталіна і бальшавіцкай улады.