Скраў аўтамабіль, каб жыць у ім
Уладальнік машыны звярнуўся ў міліцыю, аднак адразу знайсці машыну і злодзея не атрымалася. Затое высветлілася, што ў гэты ж дзень была спроба ўгону яшчэ аднаго Volkswagenа, прыпаркаванага ў 300 м ад зніклага.
Пакуль супрацоўнікі РАУС апытвалі сведкаў, у дзяжурную частку звярнуўся грыбнік, які ў лясным хмызняку заўважыў прыхаваны Volkswagen Passat.
Аператыўнікі, якія неадкладна выехалі на месца, убачылі не толькі скрадзены аўтамабіль, але і самога злодзея. 21-гадовы жыхар Ваўкавыска без пэўных заняткаў сядзеў у салоне, які абсталяваў пад жытло.
Уважлівага грыбніка за дапамогу паабяцалі заахвоціць матэрыяльна, а падазраванага перасялілі ў ізалятар часовага ўтрымання.
Ён прызнаўся ў некалькіх крадзяжах і ўгонах аўтамашын.
У хуткім часе злодзей збіраўся пакінуць тэрыторыю Беларусі.
Паводле http://rovd.volkovysk.by