Кантрабандыст забіў бензабак тэлефонамі
Калі жыхар Воранаўскага раёна ўвечары 3 кастрычніка вяртаўся з Літвы ў Беларусь праз пункт спрошчанага пропуску «Доцішкі», на мяжы яго ўжо чакалі.
Лідскія памежнікі атрымалі аператыўную інфармацыю пра намеры кантрабандыста, таму даглядалі аўтамабіль асабліва пільна.
У бензабаку яны знайшлі 123 тэлефона «Samsung» розных мадэляў ва ўпакоўцы.
Тэлефоны і іншамарка затрыманыя, іх кошт удакладняецца.
Паводле http://gpk.gov.by