Плата за ацяпленне кватэры складзе 30-33% агульнага кошту жыллёва-камунальных паслуг
Кошт ацяплення стандартнай двухпакаёўкі з плошчай 48 кв.м для сям’і з трох чалавек у гэтым сезоне складзе 75-80 тысяч рублёў на месяц.
Паводле намесніка міністра, гэта сярэднегадавыя паказчыкі за ацяпляльны сезон з улікам кліматычных асаблівасцей Беларусі і асаблівасцей жылога фонда.
Сярэдні кошт усіх жыллёва-камунальных паслуг для двухпакаёвай кватэры з улікам дзейсных тарыфаў складзе прыкладна 230-240 тысяч рублёў (у міжацяпляльны перыяд – 155-160 тысяч).
Анатоль Шагун запэўніў, што тарыфы на цеплавую энергію ў Беларусі не павялічыліся.
Паводле http://www.belta.by
Здымак http://euroradio.fm