Гарадзенская інтэлігенцыя заснавала Узнагароду імя Юзафа Ядкоўскага

|

Важна таксама, каб іх грамадзянская актыўнасць і прынцыповасць спрыялі пашырэнню сярод грамадства разумення каштоўнасці гістарычнай і культурнай спадчыны народаў Гарадзеншчыны. 

 

Доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук:

 

-Ініцыятыва ўзнікла ў асяродку гарадзенскіх гісторыкаў. Нагодай паслужыла абсалютна незаконнае звальненне з працы гісторыка Андрэя Чарнякевіча. За апошнія 10-12 гадоў гарадзенскімі даследчыкамі гісторыі зроблена вельмі шмат, але замест рэальных узнагарод яны атрымліваюць спагнанні.

Узнагарода іям Юзафа Ядкоўскага – перш за ўсё маральная ўзнагарода  і прызнанне заслуг навукоўца. Гэта будзе вельмі прыгожы дыплом, а, па магчымасці, і матэрыяльны дадатак.


Каму дастанецца ўзнагарода, вырашаць прадстаўнікі гарадзенскай навуковай і творчай інтэлігенцыі. Паводле Алеся Смаленчука, праца робіцца велізарная, як ні ў водным беларускім горадзе, і выбіраць ёсць з каго.

 

Першае ўзнагароджанне пройдзе ў пачатку лістапада падчас Дзён Святога Губерта.

 

Юзэф Ядкоўскі – знакавая і трагічная постаць. Зрабіў вялізны ўнёсак у вывучэнне гісторыі Гродна, заснаваў гісторыка-археалагічны музей, першы заняўся раскопкамі замкавай гары… і вымушаны быў з’ехаць з горада.