Шаравая маланка спаліла дом у Ваўкавыскім раёне
У доме пражывала сям’я з трох чалавек. Паводле слоў бацькі, ён пайшоў у хлеў, калі пабачыў шарападобнае воблака аранжавага колеру, што рухалася ў напрамку хаты. Жонка была ў полі, а ў доме знаходзілася іх дачка 2006 году нараджэння.
Мужчына кінуўся ў хату, дзе было ўжо дымна – шаравая маланка знаходзілася ўнутры пакоя. Мужчына схапіў дачку і выбег на двор – адразу пасля гэтага абрынулася страха. Дзяўчынка шпіталізавана з апёкам правай рукі і атручваннем чадам. Яе стан ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.
Паводле nn.by