П’яны польскі дальнабойшчык заснуў за рулём
Іншыя кіроўцы спрабавалі пабудзіць заснулага, каб той прыбраў машыну з праезджай часткі, але марна.
Парушальніка вывезлі супрацоўнікі ДАІ. Даваць тлумачэнні і падпісваць пратакол ён адмовіўся.
Машыну паставілі на стаянку ў “Панямуні”. Замежнік начаваў у кабіне і зноў піў.
Толькі на трэці дзень мужчына вярнуўся ў нармальны стан.
Польскі кіроўца атрымаў 3,5мільёны рублёў штрафу і на 3 гады пазбавіўся права кіравання.
Аўтацягнік, на якім ён прыехаў у Беларусь, давялося забіраць іншаму кіроўцу.
Паводле gaigrodno.by