Міліцыя рыхтуецца да росту наркаманіі ў Астраўцы
Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Васіль Лосіч.
Міністэрства ўнутраных спраў выступіла з ініцыятывай ўвесці адміністратыўную адказнасць за ўжыванне наркотыкаў у грамадскіх месцах.
“Мы паспрабуем, калі гэтую прапанову атрымаецца правесці, паглядзім, як на гэта адрэагуе супольнасць, якая ў нас будзе напрацоўвацца практыка”, – кажа В.Лосіч.
На сёння за ўжыванне наркотыкаў у Беларусі не прадугледжана ні адміністратыўнай, ні крымінальнай адказнасці.
Толькі за 9 месяцаў 2012 года праваахоўныя органы выявілі больш за 3,2 тысячы злачынстваў у галіне нелегальнага абароту наркатычных сродкаў. З незаконнага ўжытку выведзена амаль 170 кг наркотыкаў і каля 10 кг псіхатропных рэчываў. Асноўная маса наркотыкаў у Беларусь трапляе з-за мяжы.
Тыдзень таму найбуйнейшую з пачатку года партыю гераіну спрабавалі правезці праз пункт пропуску “Каменны Лог”.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.gazeta.ru