У Гродне камянданцкую гадзіну не парушыў ніводны падлетак
Паводле ст.інспектара па асаблівых даручэннях упраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Гродзенскага аблвыканкаму, гэта хлопцы з Карэліцкага і Мастоўскага раёнаў.
Першага спынілі каля вясковага дома культуры, другога – на вакзале (ён быў да таго ж нападпітку).
Цяпер іх чакае камісія па справах непаўнагадовых.
Па ўсёй Беларусі з 5 да 30 верасня на вуліцы ўначы затрыманыя больш за 60 дзяцей да 16 гадоў.
Больш за 20 чалавек – у Гомельскай вобласці, 18 – у Мінскай, яшчэ 13 – у самім Мінску. У Магілёўскай вобласці – 7 падлеткаў.
Парушальнікаў не знайшлі толькі на Берасцейшчыне.
Паводле http://respublika.info