У Гродне з’явілася тэхніка для перасадкі дарослых дрэваў

|

Машыны коштам каля 800 мільёнаў рублёў (навясное абсталяванне) і 530 мільёнаў (пагрузчык) набытыя за кошт бюджэтных сродкаў.

Тэхніка пачне працаваць з другой паловы кастрычніка.

 

Новае абсталяванне павінна вырашыць праблему хуткага азелянення новых жылых мікрараёнаў. У першую чаргу яго будуць выкарыстоўваць дзеля падсадкі вырубленых сухіх дрэваў, на пасадку алей уздоўж рэканструяваных і новых вуліц, азелянення кальцавой дарогі.

 

За месяц магчыма перасадзіць да 100 дарослых дрэваў.

 

Паводле http://belta.by

Здымак http://www.accbud.ua