На пешаходных пераходах Гродна ўсталявалі катафоты. Кіроўцы не рады
Катафоты ў цёмны час павінны дапамагаць кіроўцам лепш арыентавацца на дарозе. Звычайна яны вызначаюць межы палос руху, усталёўваюцца на ўчастках з небяспечнымі паваротамі.
Гродна першы з беларускіх гарадоў пачаў выкарыстоўваць катафоты перад пешаходнымі пераходамі.
Паводле начальніка аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гродна і Гродзенскай вобласці Яўгена Дудко, катафоты з’явіліся:
– на пр.Касманаўтаў каля перасячэння з вул.Перамоганоснай
– на вул. Курчатава насупраць польскай школы
– на вул. Славінскага (каля тралейбуснага кальца)
– на вул. Перамогі (насупраць ДБУ18)
– на вул. Белуша (каля крамы “Скідзельскі тракт”)
– на вул. Савецкіх Памежнікаў каля перасячэння з вул.Гагарына
– на завулку Віленскі (насупраць Рамбыттэхнікі)
– на трасе Мінск-Гродна (271 км).
Акрамя таго ДАІ Гродна першая ў Беларусі пачала выкарыстоўваць на пешаходных пераходах металагалагенныя лямпы з датчыкам руху. Паводле статыстыкі, на такіх пераходах не зафіксавана ніводнага наезда на пешаходаў.
Гродзенскія аўтааматары паспелі ацаніць і адно, і другое новаўвядзенне. Калі спецыяльнае асвятленне пешаходных пераходаў вітаецца, то ўсталяваныя ўпоперак дарогі “каціныя вочы” выклікаюць супярэчлівыя пачуцці.
Зыходзячы з каментароў на тым жа autogrodno.by, большасць кіроўцаў згаджаюцца, што задумка добрая, але сцвярджаюць, што менавіта гарадзенскія катафоны хутчэй перашкаджаюць, чым дапамагаюць кіроўцам.
–ev9eny : Задумка супер, вось толькі калі на іх трапляеш дык хочацца замацюкацца… бачыў у іншых гарадах ставяць такія нізкія металічныя, калі на іх трапляеш асабліва не заўважна… а на нашых можна зубы выбіць.
–ramyald: Да форма ў іх залік)) Да ПП пад’язджаеш і думаеш як бы не наехаць на іх, а не як пешыкаў прапусціць.
У прынцыпе катафоты супертрывалыя, пашкодзіць іх практычна немагчыма, а рэфлектары звячайна мяняюць адначасова з дарожным пакрыццём. Аднак па сведчаннях тых жа кіроўцаў, на завулку Перамогі некалькіх “каціных вочак” ужо не хапае.
Фота http://autogrodno.by