Гродзенскі гарвыканкам ладзіць бясплатны семінар для прадпрымальнікаў

|

Упраўлене па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама разам з інспекцыяй Міністэрыста па падатках і зборах Ленінскага раёна, упраўленнем Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва збірае прадпрымальнікаў 15 кастрычніка.


На семінары будуць разгледжаныя пытанні:

 

– Прымяненне працоўнага заканадаўства (афармленне кадравай дакументацыі: запаўненне працоўнай дамовы, афармленне загадаў па асабістым складзе, афармленне працоўных кніжак наёмных працаўнікоў, справаводства па кадрах у індывідуальнага прадпрымальніка, сучасныя падыходы да арганізацыі аплаты працы наёмных працаўнікоў).

-падаткавае заканадаўства

-уплаты абавязковых страхавых унёскай у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

 

Пачатак сустрэчы ў 13.30 у актавай зале адміністрацыі Ленінскага раёна.

 

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама (вул.Дзяржынскага, 3, каб.107, тэл. 74-52-37).

 

Паводле http://grodno.gov.by