Букет валошак ад Алеся Пушкіна на выставе Ірыны Радкевіч

|

Нечаканасцю для аўтаркі стаў прыезд на выставу яе сябра і калегі Алеся Пушкіна.

 

“Хочацца колькі цёплых словаў сказаць сваёй аднакласніцы. Мы разам вучыліся ў школе і даволі доўга адзін аднаго ведаем. Я прыехаў праз усю Беларусь, каб павіншаваць яе з гэтай выставай”, – сказаў Алесь і падарыў мастачцы букет валошак. Алесь меў пры сабе і турэмны альбом, які маляваў цягам 10 дзён арышту ў Смаргоні.

Сама Ірына Радкевіч прадставіла гарадзенцам свае творы з керамікі.

“Для гэтых працаў я выкарыстоўвала формы, – кажа спадарыня Ірына. – Гэта вельмі складаная тэхналогія, тут спалучаны фарфор і шамот. У іх розная ўсадка і калі чалавек гэтага не ведае, то, я шмат гэтага назіраю на пленэрах, людзі не могуць даць сабе рады ў гэтай тэхніцы і выходзіць катастрофа”

 

Фота аўтара