У Ваўкавыску перапахавалі ахвяр апошніх войн
Парэшткі салдат Рускай імператарскай арміі сёлета знайшлі ўлесапарку салдаты 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна Мінабароны Беларусі.
Паводле мясцовых жыхароў, у тым месцы неаднойчы знаходзілі чалавечыя косткі. Пашукавікі сапраўды знайшлі іх мноства.
У адну магілу з салдатамі паклалі і парэшткі жыхароў Падароска, знойдзеныя на тэрыторыі мясцовай царквы. Гэтыя людзі загінулі ў часе апошняй вайны, як і 2 чырвонаармейцы, чыё жыццё абарвалося пад Ваўкавыскам.
Гэта сёмае перазахаванне парэшткаў ахвяр вайны, знойдзеных падчас пошукавых прац у Ваўкавыскім раёне.
У гэты ж дзень у вёсцы Парахаўня Ваўкавыскага раёна адкрыты памятны знак мясцовых габрэяў, загінулым у гады Вялікай Айчыннай вайны, створаны па ініцыятыве габрэйскіх суполак і арганізацый.
Паводле http://www.belta.by