Сябра пацярпелага ў аварыі кіроўцы будзе пакараны

Ён адгукнуўся на просьбу аб дапамозе і прыехаў на месца здарэння, але за руль сеў нецвярозым.


Пад раніцу на дарозе “Гродна-Гожа” ў мікрараёне “Зарыца” кіроўцу “Хюндай” асляпілі фары сустрэчнй машыны. Малады кіроўца страціў кіраванне і машына перавярнулася ў кювет.

 

Пацярпелы ў ДТЗ патэлефанаваў сябру і папрасіў прыехаць на месца аварыі. Той кінуўся на дапамогу, хаця быў выпіў піва, і на сваёй “Аўдзі” адвёз ахвяру ДТЗ у бальніцу.

 

Каментуе старэйшы інспектар аддзела агітацыі і прапаганды Гродзенскага ДАІ Алег Дук:

«Гэтыя два 21-гадовыя маладыя людзі вучацца ў адным каледжы і жывуць у адным пакоі. Калі адзін прывез другога ў бальніцу, адбылося наступнае: наш супрацоўнік, які чакаў вінаватага ў аварыі, падышоў да машыны і выявіў, што кіроўца машыны п’яны. Той патлумачыў супрацоўніку, што піў толькі ўвечары папярэдняга дня, аднак гэтыя тлумачэнні не ўратуюць яго ад пазбаўлення правоў”.

 

Аказалася, што ўтрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы больш чым у 2 разы перавышала дапушчальную норму.

Цяпер самаахвярнаму сябру пагражае штраф і пазбаўленне правоў.

 

Паводле http://gaigrodno.by