Прэзентацыя кнігі Віктара Сазонава ў Варшаве

|

Сустрэча адбудзецца а 18-ай гадзіне ў Collegium Civitas, зала 1222 (Палац Культуры і Навукі (PKiN), 12 паверх, pl. Defilad 1, Warszawa; уваход з боку вуліцы.

«Сандалі мітрапалітыка» – зборнік вясёлых навэл пра тыя недарэчнасці, якія напаткалі герояў аповедаў у раннім палітычным змаганні. Кніга распавядае пра рэальныя гарадзенскія гісторыі ў творчым, смачным пераказе аўтара.

Яна з’явілася пры дапамозе выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”.

Апавяданні, што ўвайшлі ў зборнік, – перыферыйныя гісторыі пра жыццё апазіцыі – спачатку друкаваліся на старонках “Нівы” і “Дзеяслова”.