Гродзенскі ўніверсітэт ладзіць рэкламны тур
На выставу запрашаюцца будучыя абітурыенты, іх бацькі и педагогі.
Універсітэт прадставіць свае дасягненні, прэзентуе факультэты, правядзе майстар-класы і семінары з удзелам студэнтаў.
Абітурыенты змогуць спраўдзіць свае веды ў рашэнні тэставых заданняў па ўсіх чатырнаццаці прадметах ЦТ, атрымаць індывідуальную кансультацыю, вызначыць узровень прафесійнай прыгоднасці.
13 кастрычніка выстава-кірмаш спыніцца ў Наваградку (будынак сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя, вул.Мінская, 68).
14 кастрычніка – у Ваўкавыску (аграрны каледж, вул.Перамогі, 52).
20 кастрычніка – Ліда, вул.Янкі Купалы, 2, раённы дом культуры.
21 кастрычніка – Гродна (корпус па вул.Леніна, 32).
Пачатак працы выставы-кірмаша – 11 гадзін.
Паводле http://www.grsu.by