У Гродне з’явілася новае радыё

|

Зона вяшчання “Гродна Плюс” распаўсюджваецца на Гродна, можна будзе паслухаць радыё і праз інтэрнэт.

 

Паводле стваральнікаў, новая радыёстанцыя накіравана “на своечасовае інфармаванне пра ўсе значныя навіны і падзеі горада Гродна, задавальненне музычных густаў слухачоў, прапаганду агульначалавечых каштоўнасцей, падтрыманне жыццёвага тонусу гараджан”.

 

“Гродна Плюс” разлічвае замацавацца на рынку рэгіянальных FM-станцый і цягам 3 гадоў цалкам акупіць затраты. Плануецца не менш як 100% штогадовы прырост прыбытку.

 

60% вяшчання будзе складаць музыка. Акрамя таго слухачоў чакаюць выпускі навін, аўтарскія праекты і забаўляльныя шоў-праграмы.

 

Праз гэта новае радыё ставіць мэту “узбуджаць жаданне займацца карыснай працай, творча ставіцца да справы, аб’ядноўваць людзей, проста павышаць настрой сваіх слухачоў”.

 

Паводле grodno.gov.by

Здымак advertrade.net