За выходныя на дарогах вобласці загінулі 2 і параненыя 8 чалавек
Каля 3 гадзін ночы ў суботу пьяны жыхар Ліды на пр-це Перамогі ў родным горадзе не справіўся з кіраваннем. Яго “Пежо” выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася з “Хюндаем”, кіроўца якога трапіў у шпіталь.
Каля вёскі Шчорсы Наваградскага раёна ўвечары апракінулая “Тайота”. Дзяўчына, якая сядзела за рулём на прамым гарызантальным участку дарогі няправільна абрала хуткасць. У выніку аўтамабіль з’ехаў у кювет і апракінуўся. У шпіталь трапілі і кіроўца, і пасажырка – абедзьве не скарысталіся рамнямі бяспекі.
Каля 2 гадзін ночы 14 кастрычніка ў Шчучынскім раёне каля в.Галавічполле 21-гадовы гарадзенец на прамым участку дарогі выехаў за межы праезджай часткі. У правым кювеце “Ровер” заскочыў у меліяратыўны канал і перакуліўся. Загінулі кіроўца і пасажыр 1993 года нараджэння, яшчэ трое параненыя і змешчаны ў шпіталь.
Праз паўгадзіны пасля гэтага здарэння каля вёскі Горніца Гродзенскага раёна з’ехаў у кювет і перакуліўся “Фальксваген”. Кіроўца не справіўся з кіраваннем. Ён і пасажыр змешчаныя ў шпіталь.
Паводле http://gaigrodno.by