Украінскія памежнікі выцягнулі з багны абухаўскага хлопца
29-гадовы хлопец стаяў на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Грдзенскага РАУС. За парушэнні яму пагражаў арышт.
Каб пазбегнуць пакарання, ён разам з дзяўчынай вырашыў уцячы да бабулі ва Ўкраіну.
Калі падчас памежнага кантролю яго знялі з цягніка, вырашыў пашукаць іншы шлях. Даехаўшы да пункта пропуска на спадарожнай машыне, парушальнік вырашыў яго абыйсці, аднак у цемры заблукаў у балотах.
Затрыманы ўкраінскімі памежнікамі небарака афштрафаваны і адпраўлены на радзіму.
На сёння хлопец знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. Цяпер яму давядзецца адказаць і за парушэнне прэвентыўнага нагляду, і за парушэнне мяжы і за крадзеж.
Паводле http://www.perspektiva-info.by
Здымак http://users.livejournal.com