Кніга па гісторыі габрэяў выйшла ў Гродне

|

У кнізе “Паўсядзённае жыццё габрэяў Беларусі ў канцы 18 – першай палове 19 стагоддзя” даследчыца спалучае гістарычны і культуралагічны падыходы, грунтуючыся на даследваннях архіўных і апублікаваных крыніц, мемуараў, перыёдыкі, работ айчынных і замежных аўтараў.

 

Чытач даведаецца пра ўдзел габрэеў у эканамічным жыцці Беларусі, сацыяльную стратыфікацыю, субкультуры і контркультуры габрэйскага свету.

Аўтар спрабуе прадставіць альтэрнатыву паўсядзённага жыцця габрэяў – паказаць суадносіны паўсядзённага з трансцэндэнтным, святам, момантамі нараджэння і смерці.

 

Паводле aen.ru

На здымку: карціна Іегуды Пэна “Стары шавец”