Слонімскі мясакамбінат будзе вырабляць мяса спецыяльна для мусульман

|

Каран дакладна вызначае пералік забароненых прадуктаў, сярод якіх свініна, мяса задушаных жывёл, кроў, а таксама тое, “што заколатае без узгадвання Алаха”.

 

Сэртыфікат “Халяль” дырэктару мясакамбіната Вячаславу Наруце ўручыў генеральны дырэктар Міжнароднага цэнтра стандартызацыі і сэртыфікацыі “Халяль” Рады муфціеў Расіі Айдар Газізаў.

Гэта дае прадпрыемству шырокія магчымасці для ўмацавання на расійскім рынку.

 

У Расіі вытворчасць халяльнай прадукцыі штогод павялічваецца на 30-40%, а сусветны рынак прадуктаў, якія адпавядаюць гэтым правілам, ацэньваецца ў 500 мільярдаў даляраў.

 

Паводле  http://gs.by